***
Бабруйская сымболіка... Як у блякаду... Субота - не для музыкі... Таямніцы "Гарадніцы"... Прырост толькі ў Горадні... Навальніца ў Гомелі... "Madam" na darozie... Ямельку Пугачова ўвекавечылі
Бабруйская сымболіка
Бабруйскі гарcавет зацьвердзіў герб гораду. Герб - выява тарчы, на срэбраным фоне якой вэртыкальная карабельная мачта з дзьвюма скрыжаванымі рэямі. Зацьверджаныя сымбалі адпавядаюць тым, якія Бабруйск набыў пасьля ўваходу ў склад Расейскай імпэрыі.
Віктар Качан, Бабруйск
Як у блякаду
Ужо на дварэ кастрычнік, а ў 4-х клясах школаў Мёрскага раёну дагэтуль няма падручнікаў па расейскай мове і літаратуры, хоць бацькі плацілі за камплекты па 9090 рублёў. Дзеці ў Мёрах і Дзісьне вучацца як у партызанскіх школах: настаўнік на пальцах тлумачыць ім правілы. Па літаратуры ёсьць старыя падручнікі, але й іх на ўсіх не стае.
Васіль Лат-ка, Мёры
Субота - не для музыкі
Ужо паўгоду дзеці Васіля Ільіна, верніка-адвэнтыста з Мазыра, ня могуць наведваць Мазырскую музычную вучэльню. Хлопцаў прымушаюць хадзіць на заняткі ў суботу, а ў адвэнтыстаў гэта сьвяты дзень. У вучэльні ж за пропускі накладаюць спагнаньне. Старэйшы сын Яўген ужо мае дзьве вымовы, меншы Віталь -заўвагу і вымову.
С.С., Мазыр
Таямніцы "Гарадніцы"
У розыгрышы трэцяга выпуску лятарэі "Гарадніца", які адбыўся 26 кастрычніка, ня ўдзельнічала кватэра, бо ня ўсе квіткі прадалі. Самым дарагім прызам быў аўтамабіль "ВАЗ-2106". Уладальнік квітка пад нумарам 27-38-6 зможа атрымаць гэты прыз у найбліжэйшы час. Агулам было рэалізавана 76700 квіткоў са ста тысячаў, разыграна больш за тысячу прызоў.
Прырост толькі ў Горадні
На Гарадзеншчыне цяпер жыве 1160 тысячаў чалавек. Цягам апошніх дзевяці месяцаў тут памерла больш за 13500 чалавек, а нарадзілася каля 8000. Натуральны прырост насельніцтва адбываецца толькі ў Горадні. На Гарадзеншчыне сёлета шлюб узялі 5800 чалавек, а разводаў было каля 3000.
Андрэй Мялешка, Горадня
Навальніца ў Гомелі
У ноч з 23 на 24 кастрычніка Гомель прачнуўся ад навальніцы. Неўзабаве пасьля 12-й былі чуваць моцныя грымоты з маланкай. Пайшоў лівень. За некалькі гадзінаў тэмпэратура ўпала зь незвычайных +17 да +6 ОС. Навальніца ў кастрычніку нават на поўдні Беларусі - зьява рэдкая. Гэтую выклікаў моцны цыклён і перапад тэмпэратураў. Старыя ж людзі варожаць, што гэта - на бяду.
Юры Фралоў, Гомель
"Madam" na darozie
Baranavicki RUUS zaviou spravu na zycharku Baranavic, jakaja abvinavacvajecca u suteniorstvie. Niemaladaja uzo kabieta zbirala hrosy za "achovu" z troch baranavickich prastalytak, jakija pracavali na trasie Bierascie-Maskva. A raspacala padslednaja svoj "biznes" niekalki hadou tamu, kali jaje dacku (taksama prastalytku) pakryudzili na toj samaj trasie. Kabieta pajsla razbiracca, ale, pabacyusy, kolki tamaka mozna zarablac, uziala "kachannie za hrosy" pad svoj kantrol.
Bajkot rasiejskaj movie
Navucencam baranavickaj skoly №12 da hetaha casu nia vydali padrucnikau pa rasiejskaj litaratury dla 4-j klasy. Padrucniki pa rasiejskaj movie vucni atrymali tolki miesiac tamu. Padrucniki pa bielaruskaj movie j litaratury taksama vydavali sa spaznienniem na dva tydni ad pacatku navucannia. Hrosy za padrucniki backi pieralicyli svojecasova.
Ruslan Raviaka, Baranavicy
Ямельку Пугачова ўвекавечылі
Калі прасочым тапаніміку ў назвах вуліц Слуцку, складаецца ўражаньне, што людзі, якія мелі дачыненьне да яе ў 40-50-х, скіроўвалі свой позірк не на багатую на знакамітых людзей спадчыну Случчыны, а болей на расейскую, з бальшавіцка-рэвалюцыйным ухілам: Астроўскага, Горкага, Маякоўскага, Калініна, Баўмана, Крупскую, Чапаева, Суворава... Ня дзіва - тады да ўлады прыйшлі былі партызанскія камандзіры й камісары. Недзе ў 70-я, пасьля напамінкаў з боку мясцовых інтэлігентаў, зьявіліся вуліцы Якуба Коласа і Янкі Купалы. На пачатку 90-х былі скасаваныя назвы вуліц Валадарскага, Урыцкага, Карла Лібкнэхта - дзьвюм вярнулі дарэвалюцыйныя імёны, Віленская й Капыльская, трэцюю назвалі ў гонар Максіма Багдановіча. Але засталіся вуліцы Леніна, Ленінская, Рэвалюцыйная, Сацыялістычная, Тэльмана, Розы Люксэмбург і нават Ямелькі Пугачова!
Слуцак разбудоўваецца.І вуліцы новыя называюць, доўга не разважаючы, - Серпухоўская, Старадароская, Новая, Заводзкая і г.д. А знакамітых землякоў пакуль увекавечылі ў тапаніміцы нямногіх - Кузьму Чорнага ды вядомага канструктара ракетаў, што вывелі ў космас Гагарына, Сямёна Козьберга. Хоць сьпіс гэты маглі б дапоўніць і паэт Васіль Вітка, і празаікі Антось Алешка ды Аляксей Кулакоўскі, і княгіня Настасься.
Тут праглядаюцца ня столькі пралікі гарадзкіх уладаў, колькі абыякавасьць да гістарычнай спадчыны з боку тутэйшай інтэлігенцыі, яе інэртнасьць і баязьлівасьць дайсьці да "вэртыкалі" ды выказаць тое, што набалела.
Міхась Кутнявецкі