***

Расейская сацыялягічная служба ВЦІОМ апублікавала вынікі апытаньня жыхароў Расеі, што ладзілася з 25 да 28 кастрычніка. Яны нечаканыя: у 9% апытаных дзеяньні тэрарыстаў выклікалі спачуваньне і разуменьне, у 1% - павагу.

Можна, вядома, сьпісаць гэткую рэакцыю на непрыманьне людзьмі брыдкага асьвятленьня падзей у расейскіх СМІ. Такое ўражаньне, што ўсе яны на тры дні ператварыліся ў франтавыя выданьні Мінабароны. З мэдыяў - у байцоў антытэрарыстычнага фронту. Голас праціўнікаў вар'яцкай вайны ў іх не гучыць. І што, пабядзілі байцы? Сотня ці дзьве сотні трупаў... Нават палічыць ахвяры сумленна ім не стае сьмеласьці. Але корань спачуваньня чачэнцам, відаць, іншы - глыбокая нянавісьць часткі грамадзянаў Расеі да сваёй дзяржавы, да яе тытульнай нацыі. Інакш не патлумачыць салідарнасьці з паскудамі, якія бяруць у закладнікі мірных людзей, робяць з аркестравае ямы прыбіральню, расстрэльваюць.

Тыя самыя рэакцыі спачуваньня тэрарыстам я назіраў у многіх беларусаў. Іх лёгка патлумачыць, але нельга апраўдаць.

Тэрор - рэакцыя слабага. Той, хто салідарызуецца з тэрарыстамі, выяўляе сваю слабасьць.

Барыс Тумар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0