***

Тое, аб чым так шмат казаў Пазьняк, пачаў рабiць Лукашэнка. Транзыт газу, вайсковыя базы i iншыя пытаньнi ўзьнятыя. Як цяпер павядзе сябе апазыцыя?

Калi раней у галовах незалежнiкаў было ўсё ясна: Лукашэнка здраджвае, апазыцыя ратуе незалежнасьць, то цяпер здарылася так, што Лукашэнка баронiць незалежнасьць, а частка апазыцыi гатовая яе здаць. Апазыцыя нiколi не была адзiнай, А цяпер гэта стала вiдаць вельмi яўна. Падзел пайшоў па стаўленьнi да ўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы Беларусi звонку. Мне падаецца, што за гады незалежнасьцi апазыцыя стала больш лiбэральнай i менш беларускай. У цэнтры ўсяго стаяць лiбэральныя каштоўнасьцi, а не Беларусь. Надышоў час разьмежавацца i адмежавацца. Найбольш акрэсьлiлi свае падыходы да сытуацыi МФ з аднаго боку i АГП з iншага. Наблiжаюцца мясцовыя выбары, i калi не разьмежавацца, дык на незалежнiцкiх плячах у саветы пройдуць людзi, якiм хоць у Паўночна-заходнiм краi, абы пры ўладзе.

Wint, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0