Архіў

Сьцепанюк — мэр Бельску

***

Сталі вядомыя вынікі муніцыпальных выбараў у Польшчы, на якія беларусы ўпершыню выйшлі як самастойная палітычная сіла.

Беласток. Беларускаму выбарчаму камітэту не хапіла 0,9% галасоў, каб трапіць у Соймік сталіцы Падляскага ваяводзтва. Беларусы атрымалі 4,1%, ці больш за 15,5 тысячаў галасоў, пры неабходных 5%.

У склад БВК не ўвайшлі прадстаўнікі Беларускага грамадзка-культурнага таварыства (БГКТ). Яны абіраліся па сьпісах СЛД і атрымалі ў Сойміку два месцы. Дэпутатамі сталі Ян Сычэўскі, вядомы сваімі заявамі ў падтрымку Лукашэнкі, і Ян Зэнюк, дзяяч беластоцкага праваслаўнага асяродзьдзя, які за часамі ПНР заклікаў да забароны беларускай мовы.

Прафэсар Антон Мірановіч, кандыдат ад БВК на пасаду мэра Беластоку, сярод 12 кандыдатаў апынуўся на 5-м месцы, набраўшы 6,5% галасоў.

Бельск-Падляскі. Тут Кааліцыя Бельская, у якую ўваходзяць беларускія і ўкраінскія арганізацыі, перамагла, атрымаўшы ў Радзе 8 месцаў з 21. У Бельскім павеце кааліцыя заняла другое месца пасьля СЛД, узяўшы 5 мандатаў з 19-ці. Пасаду бурмістра Бельску-Падляскага ўтрымаў беларус Андрэй Сьцепанюк, які набраў 84,2% галасоў.

Гайнаўка. У Радзе гораду Беларускі народны выбарчы камітэт (БНВК) заняў другое месца, атрымаўшы 5 мандатаў з 21, а ў павеце 5 з 17-ці. Аднак левыя, якія выйгралі тут выбары, змогуць утварыць кааліцыю зь іншымі палітычнымі сіламі, і голас беларусаў ня будзе вырашальным. На пасаду бурмістра Гайнаўкі БНВК кандыдата не выстаўляў.

Уся Польшча. У большасьці ваяводзтваў перамаглі прадстаўнікі кіроўнай кааліцыі СЛД —Унія Працы (УП), аднак не з такой перавагай, як спадзяваліся; большасьць жа вялікіх гарадоў узначалілі прадстаўнікі правых.

Аналітыкі кажуць, што кааліцыя СЛД—УП, якая знаходзіцца пры ўладзе крыху больш за год, ужо паказала сваё аслабленьне.

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне8

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей31

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне8

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць