Дарагія суродзічы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з угодкамі слаўнага Слуцкага Збройнага Чыну.

Наш народ мае права ганарыцца слуцкімі героямі, якія былі гатовыя аддаць жыцьцё, каб жыла Бацькаўшчына!

Небясьпека незалежнасьці Беларусі значна завастрылася ў 2002 годзе. Лукашэнка давёў наш край ня толькі да поўнай ізаляцыі, але і да адмоўнага стаўленьня да Беларусі з

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР
Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР
боку нават найбольш добразычлівых заходніх дзяржаваў. Маскве толькі гэтага і патрэбна. Беларусь цяпер ізаляваная нагэтулькі, што Пуцін не пасаромеўся прапанаваць уключыць яе ў склад Расеі.

Калі наш народ не дакажа, што ён зьяднаны ў змаганьні за незалежную і дэмакратычную сваю дзяржаву і не дазволіць, каб усходні сусед ізноў яе паняволіў, Захад можа даць Пуціну вольную руку. А тут няма патрэбы прыпамінаць, як Масква адносіцца да народаў сваей імпэрыі, якія жадаюць з-пад яе вызваліцца. Хопіць глянуць на падзеі ў Чачэніі.

І таму, дарагія Суродзічы, карыстаю гэтую нагоду, каб Вас заклікаць да салідарнасьці з усімі, хто бароніць незалежнасьць, дэмакратыю і добрае імя нашага краю. Шануйце тых, хто змагаецца за Ваш дабрабыт, за Вашую годнасьць. Выказвайце ім сваю падтрымку. Трэба, каб сьвет пабачыў, што народ наш не прадасьць ужо сваёй душы за некалькі "чырвонцаў". А там, дзе моцная душа, і зброя можа аказацца непатрэбная. Самая моцная сіла ў адзінстве.

Ведаю, што гэта вымагае з Вашага боку мужнасьці і адвагі. Але ж гэтую мужнасьць і адвагу мелі нашыя папярэднікі, у тым ліку гераічныя ўдзельнікі Слуцкага Збройнага Чыну. Няўжо ў нас яе ня стане?

Дык памажы нам Божа!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР

27 лістапада 2002 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0