Хоць, як вы пішаце, "Наша Ніва" - гэта наша газэта, бо друкуецца за
нашы грошы, гэтым разам заклік "Дык падпісвайцеся!" пад-трымаць не змагу.
Няма чым. Дажылі, нарэшце, да камунізму, жывём бяз грошай. Зарплату
саўгасьнікам яшчэ за жнівень не аддалі і не зьбіраюцца. Завялі ў магазыне
кніжкі. Прыходзь, атаварвайся: запі-шуць, потым грошы саўгас
пералічы-ць.-
Што цікава, не даюць па запісе гарэлкі, віна, нават піва - толькі за
грошы: новы кшталт барацьбы з п'янствам. Душэцеся самагонкай. Засталося
яшчэ пашпарты адабраць, каб ся-дзеў дурны калгасьнік на фэрме, нікуды не
вылазіў, нічога ня ведаў.
Пятро Дырында, Вялікае Сяло, Сьвіслацкі раён