Грамадства

Як выжыць на плошчы

Гэтай ноччу моладзь у намётавым гарадку на Кастрычніцкім пляцы трымала выпрабаваньне холадам і вільгацьцю — уначы тэмпэратура сягала -7, ранкам пайшоў вялікі сьнег. Як зьберагчы здароўе, жывучы на вуліцы ўзімку? Досьведам дзеліцца альпініст і філёзаф Валянцін Акудовіч.

Гэтай ноччу моладзь у намётавым гарадку на Кастрычніцкім пляцы трымала выпрабаваньне холадам і вільгацьцю — уначы тэмпэратура сягала -7, ранкам пайшоў вялікі сьнег. Як зьберагчы здароўе, жывучы на вуліцы ўзімку? Досьведам дзеліцца альпініст і філёзаф Валянцін Акудовіч.

Намёты. Каб засьцеражыся ад намаканьня, трэба пад намёт ці яго сярэдзіну пасьцяліць поліэтылен. Калі тэнт працякае, то зьверху таксама пажадана накрыць кавалкам поліэтылену — гэта і цяпло зьберажэ. Паветра ў сярэдзіне можна нагрэць адной сьвечкай. Варта памятаць, што самае халоднае месца ў намёце — падлога. Таму проста неабходна паклапаціцца пра наяўнасьць дыванка!

Вопратка. Цёплыя рэчы. Пажадана некалькі зьменных камплектаў (абавязкова некалькі параў цёплых шкарпэтак, сьвежыя шкарпэткі неабходна апранаць перад сном). Каб засьцерагчы ногі ад холаду, паверх шкаркэтак трэба адзець цэляфанавы пачак. Цэляфанам можна накрывацца ад сьнегу, ён таксама добра захоўвае цяпло. Спаць неабходна ў шапачцы, пажадана вязанай. Вопратка мусіць быць цёплай і ў той жа час па магчымасьці вольнай, каб нідзе нічога не перацінала, асабліва падчас сну.

Харч. Раз на дзень проста неабходна гарачы суп. У такіх сытуацыях ён лепей сагравае і засьцерагае ад абязводжваньня. Можна прыносіць з сабою кіпень у тэрмасах і булёны, ці хутка-супы. Плюс гарачая кава і гарбата.

Што рабіць, калі пачынаеш мерзнуць. У такіх выпадках трэба рабіць кругавыя рухі рукамі і нагамі. Гэта палепшыць кровазварот і дапаможа сагрэцца. Але ня трэба забывацца пра тое, што варта берагчы энэргію. Таму парухаліся, сагрэліся, і на нейкі час спыніцеся. Неблагі варыянт — рухавыя гульні, ці танцы пад музыку.

Варта сачыць за дыханьнем, бо на халодным паветры вельмі хутка можна застудзіць горла.

Спаць у намёце варта галавой да выхаду — у выпадку нападу, так прасьцей зарыентавацца і выбрацца з спальніка.

Галоўнае — цёплая вопратка, гарачая ежа і сіла духу!

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ5

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

У галасаванні за птушку 2026 года перамог чорны бусел2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ5

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць