Супкультура... Стахіевіч у Гомелі... Вольныя танцы...
Супкультура
7—8 сьнежня ў менскім цэнтры культуры “Юнацтва” (вул.Фабрыцыюса, 5) пройдзе трэці фэстываль незалежнага мастацтва з іранічнай назвай “Супкультура”. Прапанаваны публіцы “супавы набор” будзе ўключаць некалькі дзясяткаў музычных гуртоў, пэрформэраў ды літаратараў. Спаміж апошніх — Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль. Пачатак а 17-й. Уваход вольны.
Г.С.
Стахіевіч у Гомелі
19 сьнежня, у чацьвер, у Гомельскім каледжы мастацтваў імя Сакалоўскага адбудзецца сольны канцэрт піяніста і аўтара “НН” Віталя Стахіевіча. У праграме: Чакона рэ-мінор Ё.С.Баха ў апрацоўцы Ф.Бузоні, Шэсьць музычных момантаў Ф.Шубэрта й Саната сі-мінор Ф.Ліста. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
Вольныя танцы
Клюб “Акварыюм” 7 сьнежня запрашае на фэст “Вольныя танцы” з удзелам “Крамы”, “Імпэту” ды гурту “Partyzone” — прызёра сёлетняга “Басовішча”, які прэзэнтуе слухачам свой альбом “Трэба рабіць”. Пачатак а 18-й. Квіток каштуе 4 тыс. рублёў.
Б.Ма