***

вітаньні

Паша Мажэйка і Мікола Маркевіч, трымайцеся! Гэта ўжо ня хімія — гэта гісторыя Беларусі. Браты з МФ

Калі толькі раўсьці “беларускае слова ў поўны голас” ды больш нічога не рабіць, то можна “лідэра нацыі” з Варшавы не дачакацца — Лукашэнка маладзейшы. Мітрафан Доўнар-Зарасейскі з Рэчыцы

Алаг Акбар, Алаг Керым. Беларус-мусульманін

Беларусы, яднайцеся! Адзін за ўсіх, усе — за аднаго! У гэтым Душа і Сэнс Беларускай Нацыянальнай Ідэі. Пётра Касьцюковіч

Ягорава Алеся віншую з народзінамі. Посьпеху і спрыту ў справах і спаборніцтвах. Алесь

Тарасава Алеся віншую з Днём народзінаў! Трымайся… Мы яшчэ сустрэнем Дзеда Мароза перад вёскай! Лякс

Алесю, віншую цябе і зычу быць добрым абаронцам краіны ад тых, ад каго варта яе бараніць. І бяз плямаў на вопратцы! Памочнік Дывэрсанта

ідэі

Сапраўдная Незалежнасьць — гэта калі людзі вераць у Бога і любяць Беларусь. Нацыянальная ідэя

Мой падарунак — рэклямны слоган. Ты беларус? Дык падпісвайся! Пікулік В.

Пакайцеся і верце ў Ісуса Хрыста — тады збавіцеся вы і ўся краіна. Бог вас любіць. Браты з МФ

Хто мову згубіў, той прадаў Беларусь, а хто прадаў Беларусь, той прадаў і душу. Збаўца

Кацярынка і Лялечкa!!! Вы — найлепшыя сяброўкі! PS: Ня хочаце на “КІМ”? 5P.Hanna

“Наша Ніва” — легенда ператварылася ў міт?

Усім вадалівам прапаную сваю Эру пырскаць лепш недзе ў Сахары ці Каракумах! Дарэчы, Сапармурад ці Муамар за гэта Вам грошы заплацяць! Аматар Сонца і Чыстага Неба

Самая сучасная распрацоўка спэцслужбаў — псыхатропная зброя. Супрацьстаяць немагчыма!!! А можа, магчыма? Як? Адказ на www.deir.org

Вітаўту І. з Гомелю. Па-першае, прывітаньне. Па-другое, нельга верыць у тое, што А.Р. ашукае/перайграе сябе настолькі, каб зьдзейсьніць Вашыя й Нашыя спадзяваньні. Mikita z IB

Спадар Мікола Нязломны! Калі гэта вы тэлефануеце на “Голас Амэрыкі”, дык пытайце ў іх не пра іхняе стаўленьне да асобы Лукашэнкі, а лепей аб тым, як ЗША, якія зьяўляюцца гарантам незалежнасьці Беларусі, гэтую незалежнасьць абароняць, калі што! Слухач

кантакты

Мянчук (41/170/53) з в/а, бяз шк/зв. Пазнаёмлюся з жанчынай, ня схільнай да паўнаты, бяз шк/зв, шчырай, хатняй. Магчымае стварэньне сям’і. А/с 6, 220012, Менск

Калі ў вас таленавітыя дзеці — тэлефануйце: 264-81-07, факс 264-81-82. TV-БТ “Не зявай!”

Кожны аўторак у 18.00 каля помніка Купалу (насупраць цырку) сустрэчы патрыётаў-нацыяналістаў БПС

кнігі, музыка

Прадам кнігу Васіля Быкава “Пахаджане”, кнігу Зьмітра Бартосіка “Чорны пісталет” і кнігу Алеся Пашкевіча “Пляц Волі”. Т.: 254-77-59 (Аляксей)

Новы погляд на паходжаньне Русі, гісторыю Беларусі ў часопісе “Гістарычная Брама”. Можна набыць у берасьцейскай кнігарні “Іскра” і менскай “Акадэмкнізе”

Набуду зб. тв. У.Караткевіча ў 8 т. Т.: 32-0-51 (суб., нядз.). Маладэчна

праца

Ангельская мова: пераклады, індывідуальныя заняткі для маленькіх і дарослых, кантрольныя работы. Студэнтка МДЛУ, 4 курс. Пэйдж.: 211-85-85, аб.29116

Хімія. Дасьведчаны настаўнік. Магчымыя індывідуальныя заняткі. Т.: 223-88-76