Архіў

Сабаку лапы мёрзнуць!

Адзін сабака адчуў, што надыходзіць час, калі ён ператворыцца ў Граждана. І, пакуль яшчэ былі сілы, вырашыў павярнуць сібірскія рэкі ў Азію, каб і смаркатыя вярблюды адчулі радасьць жыцьця.

Аднаму сабаку прысьнілася, што ён Шамаханская царыца і яму ўсе гражданы служаць. А Граждану сьніліся чорныя мальчыкі, якіх ён бачыў у заапарку.

Адзін сабака прастыў і не пайшоў на працу. Да яго прыбег Граждан і прапанаваў адрачыся ад старога міру і выпіць адэкалёну.

У аднаго сабакі з надыходам маразоў зрабілася халодна ў кватэры. У іншага сабакі прапала гарачая вада. І толькі Граждан радаваўся — ад марозу ў яго ў ложку падохлі ўсе блохі.

Адзін сабака пасьлізнуўся і апрытомнеў загіпсаваны ў лякарні. Граждан пасьлізнуўся і доўга ляжаў на тратуары, а калі ачуняў, сказаў: “Зь біялагічаскай точкі зрэнія яйцаноскасьць кур мала завісіць ад прысутствія пітуха…”

Аднаму сабаку стала халодна, і ён цёпла апрануўся. А Граждан, адчуўшы холад, пачаў званіць у міліцыю і патрабаваць прадаўжэньня банкету.

В.К.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць