Пра гэта лішні раз нагадвае амэрыканскі фільм "для сямейнага прагляду" (г.зн., без мачылава і каханьня) "Скубі-ду" (так завуць галоўнага пэрсанажа – сабаку).
Такі фільм міжволі параўноўваеш зь "Белым Бімам Чорнае Вуха" Траяпольскага ды "Добрым хлопцам Дзікам" Максіма Танка. Сваю трактоўку дае Галівуд: Скубі-ду не дае прынесьці сябе ў ахвяру злым сілам і тым уратоўвае ўдзячнае чалавецтва ад паглыбленьня ў цемру. Аднак "Скубі-ду" цяжка параўнаць з "Гаспадаром і яго сабакам" Томаса Мана або "Флэшам" Вірджыніі Вулф. Гэтая кіношка – экранізацыя не высокаякаснага літаратурнага твору, а газэтна-часопісных коміксаў. Дый арыгінальнага сюжэту "Скубі-ду" ня мае, а ўяўляе сабой сукупнасць спасылак на іншыя блёкбастэры.

Успрымаць усур’ёз гэтую казку немагчыма. Таму кожны эпізод зьмяшчае прыколы, часам бязглуздыя, і жарты, часам "прыбіральныя". Аднак дзякуючы дынамічнаму мантажу і больш-менш стараннай гульні актораў юны глядач можа засвоіць прыблізна наступныя ісьціны: 1) сяброў нельга кідаць у бядзе, 2) трэба шанаваць сяброў, не зважаючы на ўсе іхнія прыбабахі ды нестандартныя паводзіны, 3) за дабро і сьвятло ва ўсім сьвеце трэба змагацца да апошняга. Зразумела, дзеля навучаньня такіх важных ісьцін Галівуду не шкада пары мільёнаў.
А мне "Скубі-ду" нагадаў, што некалі і "Беларусьфільм" здымаў карціны, якія каштавалі танна, але нагадвалі юным гледачам тыя ж простыя і каштоўныя ісьціны. Таму "Скубі-ду" выклікае і сьмех, і захапленьне, і настальгію, і шкадаваньне.
Ягор Конеў
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары