***

Дай Божа знаць, з кім век векаваць: Беларуская народная варажба / Уклад. У.Васілевіч. — 2-е выд. — Менск: Беларуская навука, 2002. — 63 с.

Дапаможнік па варажбе — надзвычай карысны набытак, асабліва ў цяперашнія ваколкалядныя дні. Зьмешчаныя ў кнізе матэрыялы — розныя спосабы варажбы, прысушкі, апісаньне любоўных зёлак — зьбіраліся ў шматлікіх фальклёрна-этнаграфічных крыніцах, а таму ўяўляюць цікавасьць ня толькі для ахвотнікаў «зазірнуць у будучыню», але й для дасьледнікаў беларускіх звычаяў. У «Цэнтральнай» зборнічак каштуе ўсяго 750 рублёў.

Капа Н. Бэзавыя дрэвы. — Менск: Логвінаў, 2002. — 90 с.: іл.

У кнізе сабраныя арыгінальныя вершы паэткі, а таксама яе пераклады зь Бёрнза, Шэлі ды Бродзкага. Прыдбаць зборнік можна на кніжнай выставе ў ТБМ, цана — каля 3000 руб.

КАТЛЯРЧУК А. ШВЭДЫ Ў ГІСТОРЫІ Й КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
КАТЛЯРЧУК А. ШВЭДЫ Ў ГІСТОРЫІ Й КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Катлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыкляпэдыкс, 2002. — 296 с.

Швэдзкі Інстытут сумесна з часопісам «ARCHE» й выдавецтвам «Энцыкляпэдыкс» выдаў накладам 2000 ас. унікальную кнігу «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў». Аўтар — прафэсійны гісторык, які жыве ў Швэцыі ды працуе ва ўнівэрсытэце Паўднёвага Стакгольму. Гэта першае выданьне па-беларуску, зробленае пры падтрымцы Швэдзкага Інстытуту — дзяржаўнай установы, якая пашырае веды пра Швэцыю й швэдзкую культуру ў сьвеце. У працы асьвятляецца гісторыя беларуска-швэдзкіх стасункаў з часоў вікінгаў да сёньня. Кніга напісана клясычным правапісам, з нацыянальнага пункту гледжаньня, з выкарыстаньнем найлепшых здабыткаў сучаснай заходняй гістарыяграфіі. У кнізе 60 ілюстрацыяў, зь якіх амаль усе невядомыя беларускаму чытачу, сем мапаў, ёсьць храналягічныя табліцы, асабовы і геаграфічны беларуска-швэдзкі паказьнік, зьмястоўнае ангельскае рэзюмэ. Рэцэнзэнты — вядомыя швэдзкія беларусісты. Набыць кнігу можна ў кнігарнях Менску, Віцебску, Магілёва, Горадні.

Пікулік А. Мастацтва магілёўскіх старадрукаў/ Нацыян. Акадэмія Навук; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру імя К.Крапівы. — Менск: УП «Тэхнапрынт», 2002. — 199 с.: іл. Наклад 300 ас.

Разанаў А. Гановэрскія пункціры = Hannoversche punktierungen / Вольны перакл. на ням. О.Анзуля; Перакл. зь бел. Г.Скакун, Н.Рэльман. — Гановэр: Revonnah Verlag Hannover, 2002. — 96 с.: іл.

Тацяна Вабішчэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0