Канцэрт Лася і «Gudy»... Запрашае Ліцэй...
Канцэрт Лася і «Gudy»
19 студзеня ў Доме вэтэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) адбудзецца супольны канцэрт Капэлы Алеся Лася (канты XVI—XVIII ст.; дудовая і смыковая музыка, лірніцкія сьпевы) і гурту «Guda», што выконвае архаічныя абрадавыя сьпевы. Пачатак у 18:30. Кошт квітка — 4 тыс. рублёў.
Запрашае Ліцэй
З 13 да 18 студзеня Беларускі гуманітарны ліцэй будзе адзначаць сваю 11-ю гадавіну. Штодня будуць адбывацца якія-небудзь імпрэзы і мерапрыемствы. У пачатку тыдня ў ліцэі будзе рэпрэзэнтавана мастацкая выстава, 17-га — Дзень самакіраваньня. А 15-га ўсіх запрашаюць на Дзень адкрытых дзьвярэй, дзе можна будзе пазнаёміцца з жыцьцём і дасягненьнямі ліцэю. Адрас Беларускага ліцэю — вул. Кірава, 21.