10.01.2003 / 13:00

Якуб, брат Ісуса

«Якуб, сын Язэпаў, брат Ісусаў» — такі надпіс па-арамэйску расчытаў францускі археоляг Андрэ Лемэр на каменнай труне зь ерусалімскага рэгіёну, што датуецца прыкладна 63 г. н.э.

На думку дасьледніка, у ёй маглі знаходзіцца парэшткі апостала Якуба, які ў Бібліі колькі разоў называецца братам Ісуса Хрыста. Як Лемэр абгрунтоўвае сваю гіпотэзу? Па-першае, хоць усе згаданыя імёны ў старажытнасьці былі досыць папулярныя, вельмі рэдка яны выступалі менавіта ў такой камбінацыі. Практычна ніколі ў надмагільных надпісах не сустракаецца побач зь імем бацькі нябожчыка і імя ягонага брата — хіба што калі апошні быў добра знанай асобай.

Ня ўсе біблеісты і археолягі пагаджаюцца зь Лемэрам; асаблівыя пярэчаньні выклікае факт, што сям’я Ісуса Хрыста была вядомая да 70 г. н.э. Аднак, калі меркаваньні дасьледчыка пацьвердзяцца, чалавецтва ўзбагаціцца на найстарэйшы, акрамя Бібліі, доказ зямнога жыцьця Ісуса.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру