Апроч стэнаграмы круглага стала на азначаную тэму, у «Arche» № 6’2007 палітоляг Тацяна Чуліцкая аналізуе, што пішуць пра Беларусь расейскія інтэлектуальныя часопісы і сайты («Радасныя сумневы ў існаваньні беларусаў»), паэт і літаратуразнаўца Юрась Пацюпа не пакідае каменя на камені ад «Слоўніка сынонімаў беларускай мовы» аўтарства С.Шведава («Павукі ў слоіку»), зусім іншы — «нью‑ёрскі паэтычны» — слоўнік прапануе эсэіст Кшыштаф Чыжэўскі, які вядзе чытача па значных для сусьветнай літаратуры мясьцінах Нью‑Ёрку.

Таксама ў нумары: Алег Латышонак, Пётра Рудкоўскі, Віталь Сіліцкі, Пётра Садоўскі, Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч…

Пытайцеся «Arche» ў незалежных распаўсюднікаў, або выпісвайце (падпісны індэкс 00345)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0