Утвораны грамадзкі аргкамітэт па сьвяткаваньні 750-годзьдзя з дня каранацыі Міндоўга.

Вялікі князь літоўскі Міндоўг быў каранаваны ў Наваградку 6 ліпеня 1253 г. Сьвяткаваньні пачнуцца ўжо з траўня. Аргкамітэт прапануе да сьвята зладзіць міжнародную навуковую канфэрэнцыю, аднавіць опэру «Князь Наваградзкі», якая ставілася на пачатку 90-х (твор, што праўда, не пра Міндоўга, а пра ягонага сына Войшалка, але ўсё адно «ў тэму»). Непасрэдна 6 ліпеня адбудуцца сьвяточнае паседжаньне і канцэрт. Саюз мастакоў рыхтуе выставу. Беларусы Санкт-Пецярбургу — праект помніка князю, які зьбіраюцца паказаць на сьвяце.

Аналягічны дзяржаўны аргкамітэт існуе пры Міністэрстве культуры. А.Грыцкевіч, які ўзначаліў аргкамітэт грамадзкі, плянуе выйсьці з сваімі прапановамі да чыноўнікаў, адказных за сьвяткаваньне, і дзейнічаць разам зь імі.

А.Ш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0