17 студзеня 2003

вітаньні

Родны, любы ліцэйчык, з Днём народзінаў цябе! Жыве Беларусь! Жыве Беларускі Ліцэй! Тацяна-выпускніца

Віншуем Віктара Марозава з Днём народзінаў, жадаем здароўя, моцы духу, весялосьці. Воля і сябры

Мажэйка, Маркевіч, Івашкевіч — трымайцеся! Бог вас любіць, беларусы за вас моляцца. Верце і змагайцеся! Браты з МФ

Віншуем Сержука Моўчана з Днём народзінаў. Твае родныя

Зьміцер Цярэньцьеў з Рэчыцы, віншую цябе з Калядамі! Жадаю пасьпяхова здаць экзамены. Валянцін

Вітаньне патрыётам з Ганцавічаў! Трымайцеся, мы з вамі! Патрыёты зь Берасьця

Вітаньне міліцыянтам, што аштрафававалі мяне 01.01.03 у цягніку №659. rammstein

ідэі

«НН» піша «Міндоўг», а правільней — «Міндаўг» (націск на 1-ы склад, бо корань 2-е часткі «daug» (праз «а») значыць «многа», а «mintis» — думка, сьсюль — *Mintdaugas>Mindaugas>Міндаўг (па-славянску Болемысл). Руплівец літоўшчыны. P.S. Пільнуймася законаў лінгвістыкі!

Усе сьвядомыя беларусы мусяць яднацца. Толькі разам мы пераможам ворагаў Бацькаўшчыны. Яшчэ прыйдзе наш час!

Мясцовыя «выбары» — падрыхтоўка прыслугачоў на «выбары» прэзыдэнцкія. Не пайду! І вы ня йдзіце. G

Беларуская форма — хрысьціянскі сэнс! Беларуская мова, культура, зямля — для Божага зьместу! Нацыянальная Ідэя

Заўзятыя ўдзельнікі «выбараў»! Ці добра ведаеце Канстытуцыю і заканадаўства, якое карае за здраду Радзіме ад 5 гадоў турмы? «Сейбіт»

Апазыцыя павінна стаць пад сьцягі Беларускага Нацыянальнага Саюзу (БНС) — лідэра Нашай Нацыі. Беларусы, яднайцеся! Касьцюковіч

За просьбу да студэнтаў «гэтае меркаваньне падкрэсьліць» расейцы на катэдры «пясочылі» мяне паўгадзіны. А беларусы, як заўсёды, баязьліва маўчалі. Касьцюковіч

Расейскі фашызм — гэта вялікарасейскі шавінізм у сучасных умовах. Імкнецца захапіць уладу, задушыць дэмакратыю і нацыянальна-вызваленчы рух беларусаў. Чужамоўная «вэртыкаль» служыць яму і сьпяшыць абрусіць нас, зьнішчыць беларускую культуру. Выхад: Беларусы, яднайцеся! Касьцюковіч

Як ёсьць Якуція-Саха, Асеція-Аланія, Чачэнія-Ічкерыя, так хай жыве ў вяках Беларусь-Літвенія! Нашчадак

Ісус Хрыстос збавіць Беларусь! Усё, што нам трэба, —гэта вера, якая дзейнічае любоўю. Нацыянальная ідэя

Вымаляць у Бога Яго ласку і лепшую долю разам з намі і для нас, беларусаў, не расейцы Філарэт і Аляксій ІІ, а нашы беларускія сьвятары, у нашай Беларускай хрысьціянскай незалежнай царкве, на нашай роднай беларускай мове. Збаўца

Даруй нам, Божа, правіны нашыя, якія праз нас, па слабасьці нашай, учыніў над намі нячысты. Таксама просім і молім умацаваць нашы душы і сэрцы і абараніць нас ад тых пастак, якія ён нам рыхтуе. Збудзься!

кантакты

Сябры, калі вам блізкія вобразы Настасьсі і ёсьць жаданьне дзейнічаць, запрашаем аб’яднацца. Т.: 220-28-95 (Надзея), 271-65-61 (Ганна)

19 студзеня, а затым у кожную нядзелю ў 13.00 ля помніка Янку Купалу адбудуцца літаратурныя чытаньні твораў беларускіх паэтаў. Воля і сябры

кнігі, музыка

Гаўрыла Гарэцкі «Выбранае» — 22 том сэрыі «Беларускі кнігазбор». Упершыню —«Маскоўска-беларускі слоўнік» 1918 і 1920 г.

Набывайце

Беларускія кнігі можна набыць у Гомелі на пл.Паўстаньня штонядзелю да 13.00

Кніга Паўла Севярынца «Пакаленьне Маладога Фронту» — у Інтэрнэце. Усё пра моладзь-2000! mfront.org

«Беларускі кнігазбор»: Берасьце — «Іскра», «Дружба», Баранавічы — «Кнігі», Горадня — «Слова», «Кругагляд», Ліда — «Кніжны сьвет», Полацак — «Сьветач», Глыбокае — «Мастацтва»

праца, паслугі

Студэнтка МДЛУ (І курс, дзённае навучаньне, І зьмена) шукае працу. Т.: (8-0296) 64-66-27

Паслугі ў доступе ў Internet для гомельцаў. E-mail: [email protected]

Беларускія візытоўкі — поштай! Т.: (8-01642) 37-7-76; (8-0296) 63-77-76

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0