НН» прапанавала пракамэнтаваць выключэньне Вячаслава Сіўчыка з Партыі БНФ аднаму з ініцыятараў — намесьніку старшыні гэтай партыі прафэсару Юр’ю Хадыку.

ФОТА IREX-PROMEDIA
ФОТА IREX-PROMEDIA
— Пытаньне пра выключэньне Сіўчыка з Партыі БНФ — гэта «бура ў шклянцы вады». Бо Сіўчык праявіў адкрытую непавагу да калектыўнага кіроўнага органу партыі. За гэта любы сябра партыі заслугоўвае выключэньня. А Сіўчык займаўся прапагандай расколу. Таму я ніякай праблемы тут ня бачу. Ёсьць пэўная партыйная дысцыпліна, якая павінна выконвацца.

«НН»: У 1996 годзе пасьля «Чарнобыльскага шляху» Вы і Сіўчык галадалі ў сьледчым ізалятары…

Ю.Х.: Калісьці Партыю БНФ пакінуў Зянон Пазьняк, адзін зь яе стваральнікаў. І нічога, партыя існуе надалей. Так і зь Сіўчыкам. Асабіста я нічога ня маю супраць спадара Сіўчыка. Я памятаю пра ягоныя заслугі. Аднак ніхто яму не замінае прыйсьці на чарговы сойм Партыі БНФ і выбачыцца.

«НН»: І ён будзе адноўлены ў партыі?

Ю.Х.: Так.

Запісаў С.Ё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0