23 студзеня
Антосю Ц. з Полацку. «Мы набываем газэту ў чацьвер ці пятніцу, а праграмы на выходныя не знаходзім», — так журыліся нашы чытачы. Таму й перайшлі мы на друкаваньне праграмы зь пятніцы да пятніцы, на ўзор заходніх тыднёвікаў, што выходзяць пры канцы тыдня.
Зьмітру П. з Кастрыцы. Пішэце пра падзеі жыцьця Вашай вёскі, не пішэце пра ўбачанае па тэлевізары ці вычытанае ў газэтах. Жыць аднымі ўражаньнямі ад тэлевізара ды газэтаў — тое самае, што есьці толькі суп з пакецікаў. Натуйце свае розмыслы пра перажытае наяве, пачутае з вуснаў, памацанае рукамі. У гэтым будзе праўда, гэта будзе цікава іншым чытачам.
Зьмітру В. з tut.by. Вашыя заўвагі ўлічым. Газэта — не энцыкляпэдыя, давайце скідку.
Віктусю Л. з Воршы. «Бліны для Напалеона» выйшлі зацягнутыя. У творы багата густоўных гумарыстычных момантаў, але між імі сюжэт часам «правісае». Пішэце для «НН» гумарэскі пра сёньняшнія праблемы.