ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА
ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА
28 студзеня Беларусь рассталася з Уладзімерам Мулявіным. Тысячы менчукоў прыйшлі разьвітацца з творцам. У чарзе, што абвіла Аляксандраўскі сквэр, стаялі людзі ўсіх поглядаў і пакаленьняў. Новая нацыя, сплаўленая ў катле ХХ стагодзьдзя. Яе геніяльны пясьняр Уладзімер Мулявін стаў такой самай часткай яе гісторыі, як кароль Сьцяпан Батура, паэтка Натальля Арсеньнева. Мільёны людзей адкрылі для сябе Беларусь у тыя гады. З пабытовага і звыклага для абарыгенаў ён аграніў дыямэнты высокага мастацтва. Ён імкнуўся перадусім да камэрцыйнага посьпеху. І пры гэтым стварыў нацыянальны песенны іканастас. У тым ён роўны мастакам эпохі Адраджэньня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0