Геолягі выявілі на месцы пабудовы новай Нацыянальнай бібліятэкі затарфаваны пласт глебы таўшчынёй ад 1 да 2 м. Ён залягае на глыбіні 40 м і можа «паплысьці», калі ў яго трапіць вада. Ці пагражае гэта бясьпецы будынку?

Як зазначыў начальнік аддзелу Дзяржаўнага навуковага інстытуту інжынэрных пошукаў «Геасэрвіс» Уладзімер Таран, гэткі пласт ня ёсьць нейкім выняткам, многія будынкі стаяць на такой глебе: «Галоўнае — які будзе падмурак». Распрацоўкай архітэктурнага праекту бібліятэкі займалася ўнітарнае прадпрыемства «Менскпраект». Ягоны галоўны інжынэр Уладзіслаў Бушынскі зазначыў: паводле разьлікаў спэцыялістаў, ціск на затарфаваны слой ня будзе перавышаць прыродны. То бок, ціск бібліятэкі на гэты слой практычна ня будзе адчувацца.

АВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0