Новы альбом усімі «пахаванага» два гады таму гурту атрымаўся роўным і самадастатковым.

Крыві. Менск—Бэрлін. 2003
Крыві. Менск—Бэрлін. 2003
Тут няма электронных экспэрымэнтаў, характэрных для першага альбому «Hej-loli», няма й року, як у альбомах «За туманам» і «Людзям».

«Крыві» знайшлі новае гучаньне — акустычнае выкананьне народных песень пры мінімуме інструмэнтаў. Вакал Вэранікі і гітара Паўлава — вось і ўсё.

Амаль усе песьні альбому вядомыя па канцэртных выступах (няма толькі «За туманам»). Сям-там яшчэ сьпявае Зьміцер Вайцюшкевіч, які ўжо колькі гадоў у праекце ня ўдзельнічае. Тлумачыцца гэта тым, што альбом пісаўся да сыходу Тодара — у 2000 г. Дарэчы, «Менск—Бэрлін» і альбом Вайцюшкевіча «Баляды» вельмі блізкія па сваёй атмасфэры й ствараюць дзіўнае ўражаньне, калі іх слухаць адзін за адным.

На думку Піта Паўлава, гэта ня толькі найлепшы альбом «Крыві», але і найлепшы беларускі фольк-альбом. Вось такая заявачка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0