Сакрэт масавай папулярнасьці ў музыцы складаецца з трох пунктаў.

Цягні-піхай. Имей в виду
Цягні-піхай. Имей в виду
Найперш, у артыста мусяць быць укладзеныя грошы. Па-другое, у рэпэртуары павінны пераважаць простыя мэлёдыі на нескладаныя тэксты з шматлікімі выклічнікамі («аў-аў», «ду-ду-ду» і г.д.). І ўрэшце, артыст абавязаны прывабна ці хоць бы незвычайна выглядаць. Хлопцы з гурту «Цягні-Піхай» гэтым крытэрам цалкам адпавядаюць. Што праўда, ад такога ж кшталту boys-камандаў яны розьняцца тым, што раскруцілі самі сябе ды ведаюць, як, уласна, падлучаюцца гітары.

Але гэта не пазбаўляе ўражаньня, што замест разрэклямаванай таленавітай беларускай каманды на дыск выпадкова запісалі супольны праект «Лепрыконсаў» з «Отпетыми мошенниками». Хлопцы сапраўды «згубіліся ў рытме дыскатэк», скампіляваўшы пачутыя за колькі апошніх гадоў поп-гіты і атрымаўшы такім чынам нешта дзіўнае і ненатуральнае.

Музыкі мелі на мэце ўзьняць слухачу настрой, але забыліся пра рызыку адваротнага эфэкту: аднастайнасьць музыкі й дурасьлівасьць тэкстаў прыгнятаюць («Глаза так ватно глядят развратно»). Альбом чамусьці названы паводле песьні з папярэдняй праграмы гурту. Яна сапраўды вылучаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0