Адна жанчына пабачыла ў менскай маршрутцы партрэт прэзыдэнта. Запытала ў кіроўцы: «Што тут у вас за ікона вісіць?». Кіроўца пакрыўджана адказаў, што гэта не ікона, а партрэт Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Жанчына запытала ізноў: «А навошта тут гэты партрэт?».
Замест адказу кіроўца спыніўся на бліжэйшым прапынку і загадаў пасажырцы выбірацца: «Вылазь! Я ворагаў народу вазіць не зьбіраюся!». Ледзь не пабіліся.
0
0
0
0
0
0