28 ЛЮТАГА

Пяткевіч А. Маршруты кніжнага слова: З гісторыі кнігі, друку на Гарадзеншчыне. — Варшава, 2002. — 52 с.

Аляксей Пяткевіч, грунтуючыся на працах беларускіх, расейскіх і польскіх края- ды кнігазнаўцаў, зрабіў агляд кніжнае справы на Гарадзеншчыне ад ХІІІ да пачатку ХХ ст. У дасьледаваньні вызначаныя асноўныя цэнтры кнігадрукаваньня, названыя майстры выдавецкай справы, пададзеныя зьвесткі пра колькасьць кніжнай прадукцыі. Багата каштоўных краязнаўчых фактаў з гісторыі Жыровічаў, Любчы, Слоніму, Наваградку, Горадні. Наклад 100 ас.

Разнастайнасьць моваў і культур у кантэксьце глябалізацыі = Diversity of Languages and Cultures in the Context of Globalization: Матэрыялы Міжнар. сымпозіюму, Менск, 9—10 ліпеня 2002 г.: У 2 кн. Кн. 2 Рэдкал.: А.Мальдзіс і інш. — Менск: БелСаЭС «Чарнобыль», 2003. — 352 с.

Штыхаў Г. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. — 2-е выд., выпр. — Менск: ВТАА «Права і эканоміка», 2002. — 94 с.

Пытайцеся ў кнігарні «Веды». Наклад 250 ас.

Жлоба С. Народная педагогика Полесья: По материалам этнографических исследований / Берасьцейскі дзярж. ун-т; Навук. рэд. Б.Ляпешка. — Берасьце, 2002. — 328 с.: іл.

Багаты фактычны матэрыял, назапашаны падчас палявых дасьледаваньняў, дазволіў прасачыць мэтады й прыёмы, якія скарыстоўвае этнапэдагогіка для выхаваньня дзяцей рознага ўзросту. У кнізе разглядаецца роля цацак, гульняў, штодзённых ды сьвяточных абрадаў, падаецца ілюстрацыйны матэрыял. Асаблівая ўвага зьвернутая на падлеткавую субкультуру й абрады ініцыяцыі, падкрэсьліваецца скіраванасьць народнай пэдагогікі на выхаваньне свабоднай асобы. Наклад кніжкі — 500 ас., цана ў «Акадэмкнізе» — 7200 руб.

Тацяна Вабішчэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0