28 ЛЮТАГА
Міколу Б. з tut.by. Працуйце з мовай і стылем.
Юліі І. зь Менску. Нататка пра Максіма Гарэцкага нагадвае рэфэрат. Чытач можа знайсьці такую інфармацыю ў даведніках ды падручніках.
Віктару Д. зь Менску. Няясна, што рабіць з Вашым лістом. Для «Бясплатных прыватных абвестак» ён завялікі. А хто такі Нашчадак і як перадаць яму Ваш адказ, мы ня ведаем.
Сяргею Б. з Гомеля. «Мой родны кіт» выпісаны файна, але для газэты ён завялікі й заскладаны. Мала ў ім жывога гумару, як на гістарычную містыфікацыю. А такі матэрыял абавязкова мусіць выклікаць сьмех — чытаецца лягчэй дый гісторыя праз гэта робіцца бліжэйшай, інтымнейшай.
П.К. зь Менску. Вы ня першы, хто хоча стварыць «навуковую рэлігію». У любым разе, гэткіх рэчаў не пачынаюць з газэтнае абвесткі.