Kалёнка рэдактара .

Элемэнт мітусьні ў палітычным жыцьці краіны вялікі. Перад Днём Волі гэта стала асабліва адчувальна. Дэпутат Парфяновіч увайшоў у аргкамітэт Народнага маршу, а пабыўшы на плошчы Якуба Коласа, абурыўся: «Гэта беззаконна, так нельга рабіць». Лідэр «Хартыі» Халезін заклікаў да кансалідацыі апазыцыі і абрынуўся з крытыкай... на Эўропу і ЗША. За «палітычны вандалізм». Вячорка адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва зь Севярынцам. Посахаў і Замяталін драпанулі ў Маскву, працуюць на тамтэйшыя аналітычныя інстытуты, але маюць трыбуну ў беларускіх незалежных СМІ. Козік кіруе праірацкай кампаніяй... Гісторыя аддзячвае тым, хто ўмее захоўваць спакой у часы крызысаў. Пра гэта нам штогод нагадвае Дзень Волі — сьвята вясны і адраджэньня нашага народу.

Андрэй Дынько

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0