04.04.2003 / 13:00

Калёнка рэдактара

Паралелі

Садам — гэта Сталін. Ваяваць з Садамам — як зь міні-Сталіным. Выступаць за вайну з Садамам — гэта як выступаць за вайну з Сталіным. Рукі прэч ад краіны Саветаў! Або: ня лезь! Яго, як Сталіна, багомяць і баяцца. Калі ён памрэ, Ірак будзе плакаць. Наступнік Садама разьвянчае ягоны культ, але не адпусьціць курдаў. Праз гадоў пяцьдзясят іракцы будуць згадваць Садама добрым словам. Шыіты праз гадоў сорак адкапаюць свае Курапаты. Паэты Садамавы заклікаюць біць бушаўцаў паганых, а народныя хоры пяюць яму гімны. Дывізіі «Хамурапі» і «Навухаданосар» ідуць у бой зь ягоным імем на вуснах, нібы «сувораўцы» і «Аляксандар Неўскі». Бязьлітасны да ворагаў і шарагоўцаў сваёй тыраніі, бясконца шчодры для паплечнікаў і паэтаў — тых, каго пакінуў жывымі, — разумны, як Люцыпар. Ясна: маштаб краіны і эпізод гісторыі ня тыя.

Ці справядліва ваяваць з Сталіным? Ці можна перамагчы ў вайне супраць Сталіна? Гістарычныя паралелі заўжды кульгаюць, але на гэтыя пытаньні кожны мае свой адказ.

Андрэй Дынько

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру