14 дзеячоў навукі і культуры вылучаныя кандыдатамі ў склад Рады беларускай інтэлігенцыі на паседжаньні аргкамітэту Ўсебеларускага сходу інтэлігенцыі 28 сакавіка. Увойдуць у Раду толькі 9 чалавек.

З 14 кандыдатураў — 9 пісьменьнікаў (Сьвятлана Алексіевіч, Вольга Іпатава, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Адам Мальдзіс, Алесь Петрашкевіч), кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, навукоўцы з галіны гуманітарных і прыродазнаўчых навук Радзім Гарэцкі, Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Лыч і Іван Нікітчанка. Сярод кандыдатаў няма ніводнага мэдыка, журналіста, філёзафа.

Урачыстая цырымонія прысягі сяброў Рады мае адбыцца пры канцы красавіка, пасьля абмеркаваньня кандыдатураў.

МБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0