24 чэрвеня ў Глыбокім завершыўся ІІІ Міжнародны каталіцкі фэстываль каталіцкіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat-2007”. Пасля Святой Імшы і сьвята “Квітней Глыбоччына” ў Доме культуры былі абвешчаныя вынікі фэстывалю:

Журы ў складзе кс. Яна Крэміса, кіназнаўцы Галіны Шур, рэстаўратара Аркадзя Шпунта, дыктара Алег Вінярскага, кс. Андрэя Зайчыка, галоўнага рэдактара студыі “Летапіс” Уладзіміра Мароза, журналісткі Тацьцяны Дубавец і старшыні журы Крыстыны Лялько прыняло рашэньне ўзнагародзіць:

1. Дыплёмамі і каштоўнымі падарункамі

- Фільм “ПАРТРЭТЫ МІСІЯНЭРАЎ ” (Эквадор)

Аўтар сцэнарыя – Моніка Уллоа

Рэжысэр – Марцэла Мея

За глыбокае раскрыцьцё тэмы інкультурацыі

- Тэлепраграму “ХРЫСЬЦІЯНСКАЕ СЛОВА:ЭКЗАРХ СЕРГІЙ” (Літва)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр – Леанід Глушаеў

За творчае вырашэньне тэмы пошука ісьціны

- Студыю “LUX communcation” (Славакія)

За пасьлядоўнае раскрыцьцё тэмы пакліканьня

ў фільмах “Анёлы” і “Аб чым маўчаць словы”

Аўтары сцэнарыя і рэжысэры — Марак Палячак і Іва Кусікава

- Фільм “ШЛЯХАМІ ПАМЯЦІ” (Харватыя)

Аўтар сцэнарыя – Ніка Костаніч

Рэжысэр — Давар Борыч Бубі

За ўвасабленьне тэмы Веры, якая ратуе чалавека і чалавечнасьць

- Фільм “ПАМІЖ НЕБАМ І ЗЯМЛЁЙ” (студыя “Піа”, Яраслаўль, Расія)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр – Алена Дварэцкая

За апэратарскае майстэрства

- Фільм “ШЛЯХ МАКЛЮЭНА:У ПОШУКАХ ІСЬЦІНЫ” (Канада)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр – Дэйран Мастэрсан

За асэнсаваньне філязофіі сучасных інфармацыйных тэхналёгій у кантэксьце хрысьціянскіх каштоўнасьцяў

- Беларускамі відэацэнтр – фільм “ПАВОДЛЕ ІМЕНІ І ЖЫЦЬЦЁ”(Беларусь)

Аўтар сцэнарыя — протаірэй Фёдар Поўны

Рэжысэр – Валерыя Скварцова

За пасьлядоўную распрацоўку жанру кінапартрэта духоўных асобаў

- Фільм “БЛАСЛАВЁНЫ БАРТАЛАМЕЙ ЛОРАЛ (OFM), ПАКУТНІК ЗА НАШУ ВЕРУ ” (студыя “Сьвятое сямейства”, Мексіка)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр — Фернанда Перас Вальдас

За лепшую аматарскую работу

- Фільм “АПОШНІ СЬВЕДКА” (Pado Studio Film, Польша)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр — Павал Волдан

За вычарпальнае раскрыцьцё дзеяньня Божага провіду ў лёсе асобнага чалавека

- Фільм “АДКРЫТЫ ГОРАД” (ER Film Studio, Польшча)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр — Ежы Рыдан

За лепшы кінарэпартаж

2. Спэцыяльнымі дыплёмамі і каштоўнымі падарункамі

- Фільм “ВЯСЁЛКА – БЭНЭДЫКТ XVI У ПОЛЬШЧЫ” (Polish Television, Польшча)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр — Кшыштаф Журоўскі

За высокі узровень мастацкага адлюстравання Першай пілігрымкі Рымскага Папы Бэнэдыкта XVI у Польшчу

- Дыктара Беларускага радыё і тэлебачаньня Алега Вінярскага

За таленавітае і выразнае агучваньне фэстывальнай кінапраграмы

- Фільм “РАЗЛІЧВАЮ НА ВАС” ( TV Promotion group, Польшча)

Аўтар сцэнарыя – Стэфан Машора-Даброўскі

Рэжысэр — Ванда Ружыцка-Збароўская

За рэжысуру

- Фiльм “КРЫШТАЛЁВЫ ХЛОПЧЫК” (Студыя “Першы канал”, Расія)

Аўтар сцэнарыя – Людміла Майсеенка

Рэжысэр – Аляксандр Цяпаў

Прыз глядацкіх сімпатый

- Фільм “МАЦЭК І РУЖА” (Люблінскі аддзел, Польшча)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр – Яанна Беднаж

Прыз гільдыі кінакрытыкі Беларускага Саюза кінэматаграфістаў

3. Спецыяльнымі прызамі:

Прыз Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый “Signis-Беларусь”

- Фільм “РУСКАЯ СЯСТРЫЧКА З АБАЦТВА СІЛЬВАНЭС” (Ecransud i France 3 Sud, Францыя)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр — Уладзімер Казлоў

Прыз кангрэгацыі айцоў францішканаў

- Фільм “МУЖНАСЬЦЬ МАЎЧАНЬНЯ: АЙЦЕЦ ПЛАЧЫДА КАРТЭЗА” (Studio Nova-T Srl, Італія)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр — Паола Дамоса

Прыз Міжнароднага каталіцкага фэстывалю “Niepokalanów” (Польшча):

- Тэлеканал “ЛАД” за праект “ПРЫТУЛАК ДУШЫ”

Прыз Глыбоцкага райвыканкаму

- Фільм “ГЭТА Я, АПАКАЛІПСІС” ( АНОК кінааб’яднання “Майстар”, Расія)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр — Мікіта Воранаў

Прыз Віцебскага аблвыканкаму

- Тэлепраграму “ВЯЛІКІ БОЛЬ МАЛЕНЬКАЙ ДУШЫ” ( Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі, Беларусь)

Аўтар сцэнарыя – Алена Панцюхова

Рэжысэр — Натальля Ждановіч

Прыз айцоў-вэрбістаў

- Фільм “ГОРАД НА РАЦЭ ЧОРНАГА ЦМОКА” ( Pigment Production, Польшча)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр — Анэта Попель-Махніцка

4. Ганаровым дыплёмам

- Кардынала Казіміра Сьвёнтэка

За адданасьць мастацтву і ўвасабленьне тэмы прыгожасьці ў дакумэнтальным кіно

5. Галоўным прызам за лепшы дакументальны фільм

“СЬВЯТАР НА ПЕНСІІ” (Швейцарыя)

Аўтары сцэнарыя і рэжысэры — Андрэа Канета, Давід Дэ Нігрыс

6. Галоўным прызам за лепшую тэлепраграму

“ЛЁС ЧАЛАВЕКА: Кс. КАЗІМІР ЖЫЛІС ” (Майстэрня Уладзімі Бокуна, Мінск, Беларусь)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр — Алег Чацьверыкоў

Журы прыняло рашэнне Гран-Пры прысудзіць

Фільму “У СІРАКУЗАХ, ДЗЕ МАРЫЯ ПЛАКАЛА” (Studio Paola Corneli)

Аўтар сцэнарыя і рэжысэр — Карла Дэ Б’ясэ.

На кінафэсьце “Magnificat” Гран-Пры прысуджанае ўпершыню. Італьянская карціна “Ў Сіракузах, дзе Марыя плакала” зьяўляецца дакумэнтальным сьведчаньнем цуду, зафіксаванага кінакамэрай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?