Значная частка карыстальнікаў TUT.BY даўно хацела бачыць беларускамоўны інтэрфэйс нашай пошты. Як толькі гэта стала магчымым, мы зрабілі пераклад. Акрамя інтэрфэйсу ў самой скрыні, перакладзены таксама інтэрфэйс кіраўніцтва асабістым сайтам, назвы паштовых тэчак і паведамленьні пра памылкі.

Каб зьмяніць мову інтэрфэйсу, трэба: 1) зайсьці ў сваю паштовую скрынку праз http://www.tut.by ці http://mail.tut.by, 2) зайсьці ў «Настройкі». Першым жа пунктам стаіць «Мова», дзе трэба выбраць «па-беларуску». Акрамя таго, у пункце «Абранае кадаваньне» трэба выбраць «Кірыліца (Windows)» і націснуць «Зьмяніць», 3) пасьля гэтага трэба выйсьці з сваёй скрыні («Выхад») і зайсьці зноў. Адміністрацыя парталу спадзяецца, што беларускамоўным карыстальнікам спадабаецца невялікая, але вельмі прыемная сэрвіс-навіна TUT.BY.

Кірыл Валошын, генэральны дырэктар TUT.BY

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0