Люба Точка паездку ў Палангу згадвае з прыемнасьцю.  Скарыстайце і вы свой шанец у сёлетнім розыгрышы!
Люба Точка паездку ў Палангу згадвае з прыемнасьцю. Скарыстайце і вы свой шанец у сёлетнім розыгрышы!
У сярэдзiне мiнулага лета ў кватэры менскае сям’i Точкаў пачуўся тэлефонны званок: «Гэта з «Нашай Нiвы» непакояць… Вiншуем, Вы выйгралi прыз ад рэдакцыi — паездку ў Палангу!» Пераможца, Алена Точка, беручы ўдзел у конкурсе «НН», нават не спадзявалася нешта выйграць. Ёю кiравала хутчэй само жаданьне ўдзелу. Алена ўжо прыкiдвала, якую вопратку возьме з сабою ў Лiтву, але — адно маленькае «але». Алене на той момант было 16 гадоў, яна яшчэ не атрымала пашпарта i таму не магла паехаць за мяжу.

На сямейнай радзе было вырашана, што замест пераможцы паедзе яе старэйшая сястра Люба. Алена не крыўдавала: «У нашай сям’i вельмi добрыя адносiны. Я радавалася самой магчымасьцi падарожжа».

Любу Точку ў Паланзе ўразiла… цiшыня. І: «У кожным горадзе — скульптуры Дзевы Марыi». Потым родны Менск падаўся Любе напружаным i нэрвовым, а людзi — заклапочанымi i злымi. Люба кажа, што хоча зарабiць грошай, каб паехаць у Палангу зноў, i абавязкова разам зь сястрой.

Алена сёлета скончыць фiзыка-матэматычную клясу беларускай гiмназii, будзе паступаць у БДУIР. Яна два гады запар удзельнiчала ў гарадзкiх навукова-практычных канфэрэнцыях: вывучала мову летапiсаў ХVI ст., творы Скарыны. У вынiку — дыплёмы.

Алена прынцыпова заўсёды размаўляе па-беларуску. «У «НН» мне найбольш падабаюцца артыкулы, прысьвечаныя мастацтву (бо палiтыкай я ня вельмi цiкаўлюся), гiсторыi Шнiпа, Глёбуса, таксама вершы». Алена сьцьвярджае, што, калi конкурс для падпісчыкаў будзе ладзiцца й сёлета, яна, безумоўна, возьме ўдзел.

Юлiя Iнышава

Рэдакцыя «Нашай Нівы» праводзіць розыгрыш каштоўных прызоў для тых, хто падпішацца на нашу газэту на 2-е паўгодзьдзе. Галоўны прыз — падарожжа на Балтыйскае мора. Дасылайце на адрас Рэдакцыі копіі сваіх падпісных абанэмэнтаў (на цэлае паўгодзьдзе!). Наш адрас: а/с 537, 220050, Менск.

Апошні дзень падпіскі — 20 чэрвеня. Розыгрыш прызоў — 1 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0