Скідзельская вэтэранская арганізацыя ў свой час стварыла фотаальбом «Памяць». Сярод здымкаў ёсьць і фота, якому сёлета споўнілася 78 гадоў. На ім — сябры гуртка Таварыства беларускай школы ля дому, які й сёньня стаіць пад №19 на вуліцы 17 верасьня. З тых 25 сяброў гуртка да гэтага часу ніхто не дажыў. А вось людзі, якія іх помняць, — ёсьць. У Горадні ў дачкі Валянціны бавіць сваю старасьць 93-гадовая Надзея Кліменка. Фармальна сябрам гуртка яна не зьяўлялася, але брала ў ім самы актыўны ўдзел.

«У 25-м мне стукнула 15 гадоў, — расказвае баба Надзея. — Тады ў Скідзелі пачаў дзейнічаць гурток ТБШ, стваральнікам якога быў мой старэйшы брат Пятро. Сабраў розную літаратуру для бібліятэкі, якую разьмясьцілі ў хаце маіх бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0