Вялікае бачыцца на адлегласьці. Але ўжо сёньня мы разумеем, што страцілі генія. Генія нашай літаратуры. Нацыянальнага празорцу і прарока.

Прароцтвы Васіля Быкава ніколі не былі сьветлымі. Будзем спадзявацца, што ня ўсе зь іх спраўдзяцца. Аднак яны мусілі гучаць, каб засьцерагаць нас ад аблуды й трагедыі.

Ува ўсе часы ўлада нязьменна больш любіла не жывых, а мёртвых геніяў. «Нашая» ўлада няздатная нават на гэта. Напэўна таму, што вярэдліва ўсьведамляе: некалі яе ў найлепшым разе мімаходзь узгадаюць нядобрым словам, а ў гісторыі й памяці Беларусі навечна застанецца БЫКАЎ.

Уладзімер Арлоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0