Падведзеныя вынікі конкурсу, які ладзіла «НН» сярод падпіcчыкаў. Выцягнуць шчасьлівыя абанэмэнты з кошыка мы запрасілі навучэнцаў першага курсу Беларускага ліцэю. Першы прыз — паездку ў Палангу на Балтыйскае мора — выйграла Эльвіра Невяроўская зь Менску. На жаль, пагаварыць зь пераможцай конкурсу супрацоўнікам рэдакцыі пакуль не ўдалося: яе сваякі паведамілі, што яна цяпер ня ў Менску.
Другі прыз — мабільны тэлефон «Siemens» — атрымае Міхал Мартынчук зь вёскі Новыя Лышчыцы Берасьцейскага раёну. Як зазначыў сп.Міхал, для самога яго гэта тэхніка заскладаная: «У мяне сын падрастае — яму аддам. У нас у вёсцы многія цяпер з мабільнымі тэлефонамі ходзяць».
Трэці прыз — кнігу Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча «Краіна Беларусь» — выйграў жыхар Мазыра Ўладзімер Дворак. Для яго гэта стане жаданым падарункам. «Я нават зьбіраўся ўжо купіць гэтую кнігу», — прызнаўся сп.Уладзімер.
Віншуем пераможцаў! І — падпісвайцеся.