Паварот перад
пінскім мостам
прыбяруць коштам
12 дамоў

Новым генплянам гораду прадугледжанае змаганьне з пакручастасьцю. Раней каб перасячы горад з поўначы на поўдзень па Першамайскай вуліцы трэба было ўзяцца за баранку адзін раз — перад мостам церазь Піну. Цяпер ад гэтай нязручнасьці аўтамабілістаў пазбавяць. У цэнтры гораду зьнясуць тузін дамоў і Першамайская стане ідэальна простай.

Генеральны план развіцця Пінску на бліжэйшыя дзесяцігоддзі прадугледжвае радыкальныя змены ў ягонай цэнтральнай частцы.

У прыватнасці, плануецца знос двух жылых дамоў па вуліцы Завальная і цэлага дзясятка па правым баку Першамайскай на участку ад рэстарана «Зара» да будынка Пінскага аддзялення Нацбанку. Па вызваленай тэрыторыі пройдзе аўтадарога, якая злучыць вуліцы Першамайскую і Бялова.

Такім чынам выезд на мост праз Піну ў гістарычнай частцы горада будзе магчымы без «затораў» і паваротаў, якія могуць стаміць. Адміністрацыя горада ўжо пачала займацца паэтапным высяленнем жыхароў з дамоў, якія будуць знесеныя. Некаторыя з іх знікнуць з мапы Пінску ўжо да канца бягучага году, піша «Вячэрні Брэст».

Паводле Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0