Вярхоўны суд чарговы раз адмовіў у адказ на хадайніцтва Беларускага Хельсынскага камітэту аб рэабілітацыі Ларысы Геніюш.

Гісторык Міхась Чарняўскі, які апякуецца спадчынай паэткі, лічыць, што рэабілітацыя мела сэнс, калі паэтка была жывая: «Яшчэ Максім Танк настойваў, каб яна падала заяву на грамадзянства. Тады б яе можна было прыняць у Саюз пісьменьнікаў, даць кватэру ў Менску, прыпісаць да пісьменьніцкай паліклінікі, адправіць у пісьменьніцкую санаторыю ў Кактэбэль. Аднак паэтка на паклон да ўладаў не пайшла.

Няма патрэбы рэабілітаваць яе цяпер, бо яна працавала ўсё жыцьцё на пабудову незалежнай беларускай дзяржавы. І калі сёньняшняя дзяржава лічыць яе ворагам, дык гэта не беларуская дзяржава. Ніхто ж не пачынае рэабілітоўваць савецкіх партызанаў, якія ў вачах фашыстаў былі бандытамі, бо ваявалі ня ў форме. Ні пра якую рэабілітацыю ня можа ісьці й гаворкі: Ларыса Геніюш не зрабіла злачынства».

9 жніўня ў Зэльве будзе адзначацца дзень народзінаў Геніюш. Будзе паніхіда ў царкве, выступы бардаў і гарадзенскага хору «Бацькаўшчына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0