Беларускі КДБ займаецца вэрбоўкай нацыяналістаў. Гомельскі зубровец Андрэй Зайцаў скончыў жыцьцё самагубствам, пакінуўшы заяву пра шантаж з боку спэцслужбаў. Гэтая трагедыя толькі пацьвердзіла тое, што для многіх было сакрэтам Полішынэля. У шэрагах апазыцыі ёсьць «засланыя казачкі» і інфарматары. Калі Славаміру Адамовічу і Алесю Емяльянаву ў 1991 г. хапіла мужнасьці расказаць пра сваю вымушаную супрацу з «органамі», здавалася, на гэтай тэме можна ставіць кропку. Аказалася, заўчасна. Гісторыя вэрбоўкі нацыяналістаў савецкаю спэцслужбай — у артыкуле Сяргея Ярша.

1921 год. Актор маскоўскага тэатру «Буф» Герман Шыманюк вяртаецца з бальшавіцкай Расеі на родную Бельшчыну. У пачатку 1920-х, пасьля таго як «пасеклі край наш папалам», у Заходняй Беларусі ўсчалася антыпольская партызанская вайна, якой кіраваў з-за мяжы Ўрад БНР. За год Шыманюк робіцца вядомым на ўсю Белавескую пушчу партызанскім атаманам, узяўшы (відаць, у памяць пра сцэнічную дзейнасьць) псэўданім «Скамарох».

У сакавіку 1922-га ён настолькі набраўся нахабства, што накіраваў Язэпу Пілсудзкаму ўльтыматум. Пагражаў жудаснымі тэрактамі, калі палякі ня выведуць сваіх войскаў зь беларускай зямлі. Замест гэтага палякі ўвялі войскі ў Белавескую пушчу і зьнішчылі Скамарохаў атрад.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў газэцэ "НН".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0