У Беларусі доўжыцца эканамічны ўздым. Даляравая цана нерухомасьці расьце на 2—3% у месяц. Такія часы «тлустых кароваў» — залатая пара і для сэкс-індустрыі. Грамадзтва разьнявольваецца ды прагне асалодаў.Сьціраецца мяжа між зонамі сораму й пасіўнай зацікаўленасьці. Вось тыповае пытаньне-адказ з газэты «Хозяюшка», разьлічанай на шырокія слаі хатніх гаспадыняў і дачніцаў: «Я займаюся анальным сэксам. Ці можна пры гэтым зацяжараць?» У «Народнай волі» Кулінковіч распавядае, што любіць порна, і раіць, якія порнакасэты глядзець. Сэкс-індустрыя СМІ стварае сэкс-ідалаў. Гэта добра ці дрэнна?

Гэта ўсьведамлена непазьбежна. Сэкс-ідалаў Курнікаву й Эмінэма, Шадрыну й Чэкераса можна лічыць прыгожымі ці непрыгожымі. Аднак ніхто не наважыцца сказаць, што гэтыя «маральныя аўтарытэты» заахвочваюць моладзь да клясавага ці нацыянальна-вызвольнага змаганьня, калі карыстацца марксісцкай тэрміналёгіяй.10 гадоў таму гэтага не было (гл. апытаньне на старонцы 5). Прынамсі, у нас. Прынамсі, у такой ступені.Калі сэкс-свабода робіцца модай і абавязкам, яна таксама ператвараецца ў форму няволі, прытым вельмі жорсткай. Паўлё Каэльё добра выказваецца пра гэта ў сваёй новай кнізе «Адзінаццаць хвілінаў» (таго самага): сапраўдны сэкс ня мае нічога супольнага з тым, што нам прапануюць у працэсе яго піяр-кампаніі.Нягледзячы на няўхільную фармалізацыю рэлігіяў і індывідуалізацыю веры, большасьць беларусаў пачалі свой «сэксуальны шлях» пасьля дваццаці. Калі ўлічыць, што мужчыны ў нас у сярэднім жэняцца ў 22—23, а жанчыны — у 20—21 год, дык і зусім недалёка ад часу вянчаньня. Гэтыя зьвесткі выявіла апытаньне БелаПАН (старонка 5). Гары Куманецкаму, які нядаўна перабраўся з каталіцкае Вільні ў праваслаўны Менск, не хапае колераў і спэцыяў (старонка 7). Беларускі сэкс застаецца цнатлівым і «па каханьні». Гэта пацьвярджае і дасьледаваньне сэксуальнага жыцьця ў інтэрнатах, дзе беларускі сэкс захоўваецца ў сваім «першабытным стане» .Які ты, сучасны сэкс? Вечная тэма новага нумару «НН».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0