У цытаваным артыкуле гаворыцца: «Кожны беларускі чыноўнік павінен атрымаць гэты матэрыял, каб ён меў магчымасьць усьвядоміць, што ёсьць русіфікацыя для беларусаў, і рабіў выбар».
Лісты ўжо высланыя супрацоўнікам адміністрацый раёнаў Менска, адміністрацыі сталічнай вобласьці, некаторых райвыканкамаў Меншчыны, а таксама некаторым дырэктарам школаў, рэктару Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыцыі і радыёэлектронікі ды інш. асобам — усяго 93 асобам.