У VII Днях навуковай кнігі ў Познані ўдзельнічалі й беларусы. У тамтэйшым культурным цэнтры «Замак» 2—4 кастрычніка свае выданьні дэманстравалі 80 выдавецтваў, асноўная частка якіх належыць польскім унівэрсытэтам.

Арганізатарам кніжнага кірмашу зьяўляецца навуковае выдавецтва Познаньскага ўнівэрсытэту імя Міцкевіча.

Ёсьць і ў нас у Беларусі традыцыя засноўваць выдавецтвы пры навучальных установах, але ніводнае зь іх ня можа пахваліцца такой колькасьцю і якасьцю выданьняў, як у польскіх калег.

3 кастрычніка ў рамках кніжных Дзён была наладжаная дыскусія з удзелам беларускіх і чэскіх калегаў. Дні навуковай кнігі адбываюцца пад патранатам рэктара Познанскага ўнівэрсытэту Станіслава Лоранца, таму пан рэктар асабіста ўдзельнічаў у міжнародным «круглым стале». Склад беларускай дэлегацыі ўдала ўзмацнілі тамтэйшыя студэнты зь Беларусі. Увогуле нашыя землякі эфэктыўна інтэграваліся ў Познань, яны ўтварылі ў гэтым горадзе Беларускі культурна-асьветны цэнтар, сябрамі якога зьяўляюцца нават мясцовыя студэнты-палякі. Кіруе цэнтрам Віталь Воранаў.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0