У нядзелю ў КЗ “Менск”адбываліся дзівосы: Памідораў страляў у Вольскага зь пісталета, па ўсім партэры вальсавала пара, Міхалок вывучыў словы “мэнтальнасьць” і “сьвядомасьць”, а Кулінковіч пераўвасобіўся ў вазімода.
Сьвята “Крамбамбулі” пачалося з “Паўлітра добрага настрою” — Вольскі яшчэ раз выявіў сваю здольнасьць пераўвасабляцца і разам з заляй падарожнічаў па розных краінах ды напоях. Падчас музычнае вандроўкі ў Італію на сцэне зьявілася салістка Опэры Ніна Цішко — іх дуэт зь Лявонам (а-ля Фрэдзі Мэркуры — Мантсэрат Кабалье) выклікаў фурор.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
0
0
0
0
0
0