24.10.2003 / 13:00

Справа «Вэлкаму» з шасьцю нулямі

21 кастрычніка ўранку спэцслужбы затрымалі некалькіх супрацоўнікаў сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства ТАА «Мабільная лічбавая сувязь» («Velсom»).

Усе яны падазраюцца ў злоўжываньні службовым становішчам і крадзяжы ў асабліва буйным памеры. Ня толькі імёны, але і колькасьць затрыманых — таямніца. У КДБ кажуць, што гэта не «наезд» на кампанію, а толькі затрыманьне некаторых яе службовых асобаў.

Зь неафіцыйных крыніцаў вядома, што былі арыштаваныя чатыры службовыя асобы. Людзі гэтыя мелі дачыненьне найперш да фінансавых апэрацыяў. «Хтосьці зь іх стане сьведкам, а хтосьці — падазроным», — кажа кіраўнік прэсавага цэнтру КДБ Аляксандар Базанаў. Паводле ягоных словаў, «сума нанесенай шкоды — з шасьцю нулямі». Як ён выказаўся, затрыманыя займаліся пэўнага кшталту «вышэйшай матэматыкай і сур’ёзнымі справамі».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру