Беларускія навукоўцы маюць намер у лістападзе трапіць у сусьветны топ-500 вытворцаў супэркампутараў.

У Аб’яднаным інстытуце праблемаў інфарматыкі сканчаюць выпрабаваньні супэркампутарнай канфігурацыі кластэрнага ўзроўню «СКІФ» К-500 з хуткасьцю 716,8 млрд апэрацый у сэкунду. «Валоданьне супэркампутарам тэхнічна сувымернае з валоданьнем ядравымі тэхналёгіямі», — мяркуе Мікалай Парамонаў, выканаўчы дырэктар праграмы.

Толькі 12 краінаў у сьвеце распрацоўваюць і вырабляюць супэркампутары: ЗША, Нямеччына, Японія, Вялікая Брытанія, Паўднёвая Карэя, Канада, Кітай, Ганконг, Швэцыя, Расея ды Індыя.

Беларуская кампутарная праграма разьвіваецца паралельна з нацыянальным касьмічным праектам.

МБ; БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0