31.10.2003 / 13:00

Конэры і К° супраць Фантома

Уявіце сабе «паралельны сьвет», дзе жывуць пэрсанажы розных літаратурных твораў.

У другой палове ХІХ ст. там можна было б сустрэць капітана Нэма і Тома Соера, Чалавека-Невідзімку і Дарыяна Грэя. Якраз у такім сьвеце адбываецца дзеяньне фільму «Ліга выдатных джэнтэльмэнаў». Усіх гэтых герояў (і некалькіх менш вядомых) у 1899 г. зьбіраюць разам. Яны мусяць прадухіліць сусьветную вайну, якую пагражае разьвязаць загадкавы Фантом (пад маскай якога хаваецца адзін славуты літаратурны «кепскі дзядзька» аўтарства Конан-Дойла).

На жаль, у кіно гэтая ідэя прыйшла «з другіх рук»: стужка зьнята паводле аднайменнага ангельскага коміксу. І хоць сам комікс, кажуць, быў «на вышыні», фільм загнаны ў стандартныя рамкі жанру «коміксавай экранізацыі», які ў апошнія гады перажывае сапраўдны бум.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру