Калі я быў асьпірантам катэдры антрапалёгіі Чыкагскага ўнівэрсытэту, адразу пасьля другой сусьветнай вайны, на дошцы абвестак катэдры былі толькі вакансіі ў паўдзённую частку Ціхага акіяну.

ЗША перанялі апеку над шмат якімі выспамі ў тым рэгіёне, за якімі раней наглядалі японцы. Паслаць пасьля марской пяхоты Злучаных Штатаў антраполягаў, каб тыя вывучалі звычаі, спадзяваньні і мары абарыгенаў, якія ніколі не варагавалі з Амэрыкай, было страшэнна мудра і гуманна з боку нашага ўраду.

Я не пераехаў з чыкагскага Саўзсайду на востраў Яп, скажам, зь яго агромністымі каменнымі грашыма, а заміж гэтага вымушана паглыбіўся разам зь сям’ёй у звычаі кампаніі «Джэнэрал Электрык» у Скенэктэды, Нью-Ёрк.

Тым ня менш, магу ўславіць унёсак маіх калегаў-антраполягаў у збольшага пачцівае апякунства маёй краіны над карэннымі грамадзтвамі Япу, Труку, Панапэ і Касраэ на поўдні Ціхага акіяну. Наш нагляд скончыўся ў 1986 г., з заснаваньнем цалкам сувэрэннай дзяржавы — Фэдэратыўных Штатаў Мікранэзіі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0