Сёлетнія Дзяды ў Менску паядналі ўсе нацыянальныя сілы: да прадстаўнікоў КХП-БНФ далучылася Партыя БНФ ды іншыя.

Нават надвор’е спрыяла гэтай задуме: сьнег сышоў, тэмпэратура набрала плюсавыя градусы. Ля гадзіньнікавага заводу сабралася некалькі соцень чалавек. З палітычных лідэраў былі Зьміцер Бандарэнка, Юрась Беленькі, Вінцук Вячорка, Цімох Дранчук, Андрэй Саньнікаў, Мікола Статкевіч. Павал Севярынец далучыўся крыху пазьней: быў на «сходзе беларускіх патрыётаў» у Курапатах, які адбыўся за паўтары гадзіны да пачатку агульнага шэсьця. Сяргей Высоцкі, які праводзіў гэты сход, на шэсьце не пайшоў: маўляў, мы ўжо ў Курапатах і ўсе прыйдуць сюды да нас. Жалобным шэсьцем прайшлі таксама Мая Кляшторная, Зінаіда Бандарэнка, Генадзь Сагановіч...

На чале калёны несьлі крыжы. На рагу праспэкту насупраць Усходніх могілак прыпыніліся, каб узгадаць Дзяды 1988 г., а потым рушылі па вул.Каліноўскага. З акна аднаго з дамоў шэсьце віталі разгорнутым нацыянальным сьцягам. Такі ж сьцяг разьвінаўся з акна тралейбуса, што праехаў насустрач.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0