26.06.2007 / 08:38

29 чэрвеня — ушанаваньне ахвяр сталінізму 5

У пятніцу ў Менску адбудзецца ўшанаваньне расстраляных 29 кастрычніка 1937 году бязьвінных беларусаў. А 15:00 — каля памятнага крыжа ў парку Чалюскінцаў, а ў 17:00 — у Курапатах.

29 чэрвеня адразу ў дзьвюх кропках Менску адбудзецца ўшанаваньне расстраляных 29 кастрычніка 1937 году бязьвінных беларусаў. У 15:00 акцыя адбудзецца каля памятнага крыжа ў Парку Чалюскінцаў, а ў 17:00 — у Курапатах.

«Мы прасілі ўлады зрабіць 29 кастрычніка Днём памяці знішчаных сталінскім рэжымам, — кажа Ўладзімер Раманоўскі, старшыня Аргкамітэту ўшанаваньня ахвяраў сталінізму. — У гэты дзень у 1937 годзе было расстраляна 69 прадстаўнікоў інтэлігенцыі — акадэмікі, навукоўцы, журналісты. Зараз нават невядома, дзе пахаваныя іх целы».

Пакуль улады не зьбіраюцца ісьці насустрач Аргкамітэту.

«Кожны месяц 29 чысла мы ўшаноўваем памятныя месцы ў Парку Чалюскінцаў, у Курапатах і ў Лошыцы, — кажа Ўладзімер Раманоўскі. — Спадзяюся, што калі‑небудзь гэтая дата стане знакаваю для ўсіх».

Партыя БНФ таксама далучылася да правядзеньня жалобных мерапрыемстваў.

«Для Фронту ёсьць абсалютна важным ушанаваньне ахвяраў сталінскіх і ўсіх іншых рэпрэсіяў 20‑га стагодзьдзя, — кажа кіраўнік культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франак Вячорка. — Без памяці ня будзе будучыні. Узгадваючы ахвяраў у Курапатах, у Ігумене, у Лошыцы і ў сотнях іншых невядомых месцах, мы папярэджваем падобны генацыд у будучыні».

0
разумею, што адмовяць / Адказаць
26.06.2007 / 12:09
але насамрэч не магу зразумець, ЧАМУ.
0
liusterka / Адказаць
26.06.2007 / 12:22
У 3-х месцах: у Лошыцы таксама ў 17-00, так што прыходзьдзе каму куды бліжэй - і не забудзьцеся ўзяць кветкі і сьвечкі
0
šept / Адказаць
26.06.2007 / 13:42
nu choć travu pa pojas skosiać lia kryža ŭ Lošycy. Varta niejak dbać pra takija miaściny nia tolki ŭ kaliendaryja daty
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру