Архіў

In memoriam. Як здымаў Клімаў

У нядзелю 26 кастрычніка памёр кінарэжысэр Элем Клімаў.

Амаль дваццаць гадоў таму на экраны выйшаў фільм «Ідзі й глядзі» паводле «Хатынскай аповесьці» Алеся Адамовіча. Як казаў сам рэжысэр, гэта была галоўная карціна ў ягоным жыцьці. У працы над стужкай браў удзел кінарэжысэр зь Менску Юры Аксанчанка. Зь ім гутарыць карэспандэнт «НН».

«НН»: Як вы пазнаёміліся з Клімавым?

Юры Аксанчанка: Мне хацелася папрацаваць у яго стажорам. Клімаў спачатку адмовіўся. Відаць, насьцярожыў нечаканы візыт: а раптам незнаёмца аднекуль «прыслалі»? Але празь некаторы час група пераехала ў Маскву, і мяне туды выклікалі. Там усе атрымалі заданьне шукаць кандыдатаў на ролі. Мы езьдзілі і здымалі, напрыклад, дзяцей на відэа без усялякіх загадзя падрыхтаваных для іх тэкстаў. У фільме, дарэчы, няма ніводнага колькі-небудзь вядомага актора.

Выканаўца галоўнай ролі Алёша Краўчанка знайшоўся пад Ленінградам. Удзел у фільме Клімава гарантаваў яму паступленьне ў Ленінградзкі інстытут кінэматаграфіі. Але ён адмовіўся. Тым ня менш, урэшце стаў-такі акторам. Цяпер яго можна бачыць у тэлесэрыяле «Спэцназ» у ролі Дока.

«НН»: Удалося пабачыць, як Клімаў працуе з акторамі?

Ю.А.: Элем вельмі рупліва ставіўся да сваіх прафэсійных сакрэтаў. Хадзілі, напрыклад, чуткі, што зь некаторымі акторамі на ягоных фільмах працавалі гіпнатызэры. Ня ведаю. З акторамі ён, сапраўды, працаваў індывідуальна, асабліва з выканаўцам галоўнай ролі. Мы ведалі, што з хлопчыкам працуюць таксама псыхіятар і выхавацелька. Прычым выхавацелька карысталася нетрадыцыйнымі на той час мэтадамі: вучыла, скажам, зараджацца энэргіяй ад дрэваў, ад прыроды ўвогуле. Але мы гэтых людзей на здымках ня бачылі — яны заставаліся ў гатэлі для актораў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне26

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры жанчына ледзь не памерла ад лячэння іголкаўколваннем. А ўводзіла сабе звычайныя іголкі ад шпрыцоў1

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей32

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне26

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць