Энэргетыкаў з баранавіцкіх прадпрыемстваў выклікалі ў вобласьць, загадалі жорстка ашчаджаць газ і мазуту, каб наэканоміць 40% энэргіі.

Неяк у Гданьску, вандруючы студэнтам, давялося начаваць у двухпакаёвым нумары разам зь сябрам. Было гэта ў сакавіку. У першую ноч мы добра намерзьліся ў пакоі, праклінаючы палякаў зь іх эканоміяй на ацяпленьні. Калі б ня пляшка віна, дык мо да раніцы і зьледзянелі б.

Ранкам я, зайшоўшы ў суседні пакой, ледзь не самлеў ад сьпякоты. Мо ў нас няспраўная сыстэма ацяпленьня? Выявілася, што на кожным радыятары пад акном маецца рэгулятар, які дае магчымасьць выстаўляць патрэбную тэмпэратуру. Для нас гэта была навінка. Ішоў 1998 год.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0